27 лiстапада 2024, Серада, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Аўтуховіч патэлефанаваў маці

8
Мікалай Аўтуховіч патэлефанаваў маці

Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 лютага патэлефанаваў са следчай турмы № 1 Гродна сваёй маці, Лідзіі Аўтуховіч.

Мікалай Аўтуховіч прасіў павіншаваць ўсіх мужчын з Днём абаронцы Айчыны, а жанчын - са святам 8 Сакавіка.

Пра гэта «Беларускаму партызану» паведаміў старшыня Каардынацыйнай рады індывідуальных прадпрымальнікаў Менска Алесь Макаеў. Ніякіх падрабязнасцяў пра тое, як складаецца лёс палітвязня пасля этапу з Івацэвічаў, няма.

Між тым, стала вядома, што Мікалай Аўтуховіч знаходзіцца ў следчай турме № 1 Гродна. Ніякіх падрабязнасцяў няма. Але сам факт, што Мікалаю Аўтуховічу дазволілі пагаварыць з маці, абнадзейвае.

17 студзеня суд Івацэвіцкага раёна пастанавіў накіраваць Мікалая Аўтуховіча для далейшага адбывання пакарання ў турму Гродна. Суд лічыць, што Мікалай Аўтуховіч не стаў на шлях выпраўлення.

Разгляд ініцыявала адміністрацыя калоніі, на думку якой Мікалай Аўтуховіч парушаў рэжым і заслугоўвае больш жорсткіх умоваў утрымання. Суд праходзіў у Івацэвіцкай калоніі № 5.

Мікалай Аўтуховіч адбывае тэрмін 5 гадоў і 2 месяцы ў Івацэвіцкай калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за незаконнае захоўванне і перавозку пяці патронаў і паляўнічай стрэльбы.

М.Аўтуховіч асуджаны Вярхоўным судом 6 мая 2010 года па ч.3 арт.295 КК РБ да пяці гадоў і двух месяцаў пазбаўлення волі. Крымінальнае пакаранне М.Аўтуховіч адбывае ў ВК-5 горада Івацэвічы, Брэсцкай вобласці.

Паводле прысуду суда, тэрмін адбывання пакарання ў М.Аўтуховіча вылічаецца з моманту яго знаходжання ў ІЧУ ГУУС Менгарвыканкама з 8 лютага 2009 года па 10 лютага 2009 года і яго знаходжаннем пад вартай з 11 лютага 2009 года па 5 мая 2010 года.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках