2 лiстапада 2024, Субота, 3:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Да Андрэя Саннікава зноў не пускаюць адваката

21
Да Андрэя Саннікава зноў не пускаюць адваката

Кандыдат у прэзідэнты працягвае знаходзіцца ў ізаляцыі.

Сёння да Андрэя Саннікава, які адбывае пакаранне ў выглядзе 5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі «Віцьба-3», зноў не пусцілі адваката. Фармальнай прычынай для адмовы ў сустрэчы з палітвязнем стала нібыта тое, што ён працуе ў першую змену.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла жонка кандыдата ў прэзідэнты Ірына Халіп.

Нагадаем, што на працягу трох месяцаў Андрэй Саннікаў знаходзіўся ў поўнай ізаляцыі: да яго не пускалі адвакатаў і адмаўлялі ў сустрэчах са сваякам. Ад вязня сумлення да гэтага часу не прыходзяць лісты, забароненыя яму і тэлефанаванні дадому.

У перыяд поўнай ізаляцыі палітвязня, шляхам ціску, катаванняў і пагрозаў на адрас ягонай сям'і, прымусілі напісаць прашэнне аб памілаванні, аднак, Андрэй Саннікаў да гэтага часу працягвае знаходзіцца ў турме.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках