27 лiстапада 2024, Серада, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З-за адмены ільготы па ПДВ даражэюць прадукты

З-за адмены ільготы па ПДВ даражэюць прадукты

Беларускія ўлады указам № 54 ад 9 лютага 2012 года выключылі некаторыя харчовыя тавары з пераліку тавараў, што абкладаюцца паніжанай стаўкай ПДВ.

«Па аб'ектыўных прычынах», - гаворыцца ў афіцыйным каментары.

Між тым, у каментары не ўдакладняецца пералік харчовых тавараў, на якія ўжо ў бліжэйшы час будуць павышаныя кошты. Тэкст дакумента ў цяперашні час недаступны.

Акрамя таго, гэтым жа ўказам «замацоўваюцца нормы аб абкладанні асобных харчовых тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю Беларусі (перш за ўсё тавараў для дзяцей), паніжанай стаўкай падатку на дададзеную вартасць у памеры 10%».

Таксама, назвы асобных тавараў прыведзены ў адпаведнасць з новай рэдакцыяй адзінай Таварнай наменклатуры знешнеэканамічнай дзейнасці Мытнага саюза.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках