26 лiстапада 2024, aўторак, 17:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У «чорны спіс» патрапяць 345 беларускіх чыноўнікаў

128
У «чорны спіс» патрапяць 345 беларускіх чыноўнікаў

ЕЗ збіраецца дадаць да «чорнага спісу» яшчэ 135 беларускіх дзяржчыноўнікаў.

Савет Еўразвяза ў пятніцу прыняў пастанову, якая адкрывае шлях для прымянення дадатковых санкцый у дачыненні да фізічных і юрыдычных асоб у Беларусі, якія, на думку ЕЗ, датычныя да парушэнняў фундаментальных правоў чалавека ў краіне, паведаміў агенцтву РІА Новости прадстаўнік прэс-службы рады ЕЗ.

«Прынятымі папраўкамі пашыраюцца крытэры прымянення абмежавальных мер і замарожвання актываў. Адпаведна, такія санкцыі могуць прымяняцца да асоб, адказных за сур'ёзныя парушэнні правоў чалавека ці пераслед грамадзянскай супольнасці і дэмакратычнай апазіцыі, а таксама асоб і арганізацый, якія атрымліваюць прыбытак або якія падтрымліваюць рэжым Лукашэнкі», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле інфармацыі, атрыманай РІА Новости з дыпламатычных крыніц, ЕЗ разглядае пытанне аб уключэнні ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны супольнасці і чые актывы павінныя быць замарожаныя, яшчэ 135 службовых асоб.

У чацвер аб магчымасці пашырэння санкцый супраць афіцыйнага Менску заявіў на сустрэчы з сем'ямі палітвязняў дырэктар дэпартамента па пытаннях Расеі, Усходняга партнёрства, Цэнтральнай Азіі, рэгіянальнага супрацоўніцтва і АБСЕ Еўрапейскай службы знешняга дзеяння ЕЗ Гунар Віганд.

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках