27 лiстапада 2024, Серада, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыццё Сяргея Каваленкі пад пагрозай

98
Жыццё Сяргея Каваленкі пад пагрозай

Стан здароўя палітвязня крытычны.

Актывіст, асуджаны за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг, працягвае галадоўку 55-ы дзень, перадае «Радыё Свабода».

Адвакат віцебскага актывіста даведаўся, што той адмовіўся ад прымусовага харчавання, і стан ягонага здароўя значна пагоршыўся. Сваякі баяцца за ягонае жыццё.

Адвакат арыштаванага актывіста паведаміў ягонай жонцы, што галадоўка Сяргея Каваленкі 16 студзеня была прыпыненая гвалтоўным чынам - яму пачалі ўводзіць ежу праз зонд.

Потым Сяргей Каваленка, як заявіў начальнік СІЗА, непрацяглы час адзін раз за суткі прымаў ежу сам.

На дадзены момант цалкам адмовіўся ад ежы - у тым ліку ад прымусовага харчавання.

Адвакат Пётр Каваленка лічыць, што Сяргей Каваленка знаходзіцца ў крытычным стане. Сваякі актывіста таксама моцна занепакоеныя: вынік можа быць трагічным.

Алене Каваленка ўжо сёмы раз адмовілі ў спатканні з мужам, і яна не выключае, што менавіта па той прычыне, што ён выглядае замучаным.

Сяргей Каваленка галадае з 19 снежня. Гэта ягоны пратэст супраць крымінальнага абвінавачвання. Актывіста абвінавачваюць у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» - умоўнага пакарання, прысуджанага яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны 7 студзеня 2010 на гарадской навагодняй ёлцы ў цэнтры Віцебска.

Сябру КХП БНФ пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Судзіць Сяргея Каваленку будуць 21 лютага, у 10:30 у Першамайскім райсудзе Віцебска.

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках