Менская міліцыя «арыштавала» цацкі (Фота)
135- 10.02.2012, 13:40
Выстаўленыя на плошчы Незалежнасці цацкі з плакатамі былі «затрыманыя» міліцыяй.
Актывісты моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» «Zмена» правялі 10 лютага на плошчы Незалежнасці ў Менску акцыю пад назвай «Цацко мітынгуэ!».
Як паведамляе сайт кампаніі «Гавары праўду», акцыя прайшла перад уваходам у Менскі гарадскі выканаўчы камітэт.
Цацкі былі выстаўленыя са словамі: «Алехандра, адпусці людзей!», «Мянты адарвалі мне вока», «Цацкі супраць бязмежжа».
Усе плюшавыя пратэстанты ў выніку былі затрыманыя нарадам міліцыі. Цалкам верагодна, што адміністрацыйныя справы супраць іх складацца ўсё ж не будуць: хоць прыкметы парушэння Закона аб масавых мерапрыемствах відавочныя.