2 лiстапада 2024, Субота, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БХК патрабуе памілаваць Канавалава і Кавалёва

11
БХК патрабуе памілаваць Канавалава і Кавалёва

Прадстаўнікі Беларускага Хельсінскага Камітэта дамагаюцца права прысутнічаць на паседжанні камісіі па памілаванні.

Па словах старшыні юрыдычнай камісіі БХК Гары Паганяйла, у камісію па памілаванні накіраваны адпаведны ліст, перадае «Радыё Рацыя».

«Мы вядзем перапіску з кіраўніцтвам адміністрацыі Лукашэнкі, кіраўніцтвам аддзела па пытаннях грамадзянства і памілавання. Будзе рэалізаваная нашая просьба ці не - адказаць складана. Галоўнае, што перад намі пакуль яшчэ не зачынілі дзверы. Мы дабіліся таго, што грамадскасць можа прымаць удзел у працы камісіі. Як гэта будзе на самой справе - складана пакуль сказаць. Наш ліст знаходзіцца ў адміністрацыі. Кісялёў Аляксандр Іванавіч, які ўзначальвае аддзел па грамадзянстве і памілаванні, будзе вырашаць гэта з кіраўніцтвам адміністрацыі Лукашэнкі», - кажа Гары Паганяйла.

Прысуджаны да смяротнага пакарання Уладзіслаў Кавалёў падаў прашэнне аб памілаванні яшчэ 7-га снежня. Аднак Дзмітрый Канавалаў двойчы адмовіўся падаваць такое прашэнне.

Па словах Гары Паганяйла, хоць прысуд у дачыненні да Канавалава і Кавалёва ўступіў у законную сілу, пытанне аб памілаванні асуджаных будзе разглядацца ўнезалежна ад таго, хадайнічаюць яны пра гэта ці не.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках