2 лiстапада 2024, Субота, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў Сяргея Каваленку

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі падтрымаў Сяргея Каваленку

Еўрадэпутат і намеснік старшыні дэлегацыі па Беларусі заклікаў Еўракамісію весці маніторынг па справе Каваленкі і прыняць адпаведныя крокі.

«Еўракамісія мае шэраг інструментаў, гэта можа быць амбасадар ЕЗ у Беларусі, які будзе праводзіць маніторынг і праверку, ці не парушаюцца правы чалавека і ўмовы падчас адбыцця пакарання апазіцыянерамі, ці маецца магчымасць аказваць ім гуманітарную дапамогу, умешвацца, калі ёсць небяспека для здароўя і жыцця. І, нарэшце, мець непасрэдны кантакт з Лукашэнкам, каб давесці да яго, што лёс беларусаў для нас неабыякавы», - сказаў Марэк Мігальскі.

Як перадае «Радыё Рацыя», віцебскі актывіст Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ Сяргей Каваленка ўжо 45-тыя суткі ў СІЗА вядзе галадоўку пратэсту. Жонцы і маці Сяргея Каваленкі ўжо чатыры разы адмовілі ў спатканьні з палітвязнем. На чарговую просьбу аб сустрэчы пакуль няма адказу. Сяргей Каваленка абвінавачваецца ў нібыта «ўхіленні ад адбыцця пакарання» за парушэнні рэжыму пад час хатняй «хіміі» - умоўнага пакарання, прысуджанага ў 2010 годзе за вывешаны на навагодняй гарадской ёлцы Віцебска бел-чырвона-белы сцяг. У адпаведнасці з гэтым артыкулам, актывісту пагражае да трох гадоў турмы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках