27 лiстапада 2024, Серада, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лешэк Шарэпка: Еўропа чакае рашэнняў беларускіх уладаў

3

6 снежня амбасада Польшчы ў Беларусі правяла прэзентацыю свайго новага офіса ў Менску.

Журналісты, якіх запрасілі на мерапрыемства, скарысталіся магчымасцю і задалі амбасадару Лешаку Шарэпке шэраг пытанняў аб беларуска-польскіх і беларуска-еўрапейскіх адносінах, перадае «Радыё Свабода».

У размове з журналістамі амбасадар некалькі разоў падкрэсліў, што Польшча і Беларусь - суседзі. Звычайна агульная дзяржаўная мяжа - добрая нагода для больш цёплых і сяброўскіх адносін. Аднак з Беларуссю ў Польшчы так не атрымліваецца, канстатуе амбасадар:

«Я тут ужо амаль два гады. І ўвесь гэты час, калі я сустракаюся з дзяржслужачымі Беларусі, я паўтараю, паўтараю і паўтараю ім адно і тое ж. А менавіта - аб умовах Еўразвяза. Вось і ўчора еўракамісар Штэфан Фюле зноў сказаў, што ўсе вязні сумлення павінны быць на свабодзе. І іх павінны рэабілітаваць. Таму мы чакаем рашэнняў беларускага боку і чагосьці асаблівага, новага, не робім.

Вядома, мы - суседзі. І мы павінны рэалізоўваць штодзённую суседскую палітыку. І такая штодзённая праца ідзе. Аднак ніякага пералому, ніякіх новых перспектыў на дадзены момант я не бачу».

Паспрыяць лепшым адносінам магло б спрошчанае перасячэнне мяжы грамадзянамі Беларусі і Польшчы, якія пражываюць у прымежных раёнах.

«Мы чакаем ад беларускага боку ноты, якая дасць старт гэтаму працэсу. З нашага боку ўсё ўжо падрыхтавана яшчэ больш за год таму. Інфраструктура на мяжы нядрэнная. Але я хацеў бы пагаварыць з беларускім бокам, каб яе яшчэ больш развіць. І тут ёсць інвестыцыі Еўразвяза на агульную мяжу. Ёсць, напрыклад, ідэі аб тым, каб займаць чаргу на перасячэнне мяжы праз Інтэрнэт, што палегчыць жыццё многім людзям. І гэта добрыя зрухі.

Але ёсць і дрэнныя. Напрыклад, беларускі бок кажа, што не будзе гэтым займацца, таму што не атрымлівае грошай ад Еўразвяза. Я чакаю магчымасці абмеркаваць гэта з новым кіраўніком Памежнага камітэта Беларусі. Чакаю ўжо два месяцы», - сказаў амбасадар.

Сёння жыхары Беларусі плацяць за шэнгенскую візу 60 еўра, у той час як расейцы і ўкраінцы - толькі 35. Пытанне аб прычынах гэтага таксама было зададзена амбасадару.

«Летам мінулага года Еўразвяз перадаў прапанову беларускім уладам аб лібералізацыі правілаў візавага руху паміж Еўразвязам і Беларуссю. Беларускі бок ведае гэтыя ўмовы. І там ёсць пэўны кошт віз для беларусаў - 35 еўра. І там ёсць 16 катэгорый льготнікаў. Напрыклад, журналісты, дзеці, спартсмены, пенсіянеры, артысты, бізнесмены... І тут усё залежыць ад таго, наколькі сур'ёзна хацеў бы пра гэта казаць беларускі бок».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках