27 лiстапада 2024, Серада, 7:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Качмарэк: ЕЗ пашырыць санкцыі супраць Лукашэнкі

48

Таталітарныя рэжымы разумеюць толькі рашучыя меры, толькі цвёрдыя і моцныя крокі.

Былы палітвязень Аляксандр Атрошчанкаў і кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч правялі сустрэчы ў Еўрапарламенце.

Прадстаўнікі Беларусі сустрэліся з кіраўніком дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Філіпам Качмарэкам, еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім, памочнікамі еўрадэпутата Вернера Шульца, экспертамі і праваабаронцамі. На сустрэчах таксама прысутнічалі актывісты Amnesty International, Libereko і іншых праваабарончых арганізацый, якія працуюць на беларускім накірунку, а таксама кіраўнік «Офіса беларускай палітычнай эміграцыі» Юрый Жылко.

Сяргей Мацкевіч і Аляксандр Атрошчанкаў распавялі пра сітуацыю з палітвязнямі, заклікалі Еўразвяз актываваць намаганні па іх вызваленню.

«Ціск на палітвязняў нарастае з кожным днём. Людзей катуюць, трымаюць у поўнай ізаляцыі, жахлівых умовах, не дазваляюць нават перадаваць ім неабходныя лекі і вопратку. У дачыненні да Мікалая Статкевіча, Зміцера Дашкевіча, Мікалая Дзядка сёння можна прама казаць пра пагрозу жыцця. Для іх выратавання і вызвалення павінны быць выкарыстаныя ўсе сродкі, і ў першую чаргу, эканамічныя санкцыі», - сказаў Аляксандр Атрошчанкаў.

Кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Філіп Качмарэк сказаў, што ў ЕЗ прыходзіць разуменне пра неэфектыўнасць сённяшняй палітыкі ў дачыненні да Беларусі, пра неабходнасць звярнуцца да больш сур'ёзных і рашучых крокаў.

«З Беларуссю не будзе ніякіх сур'ёзных кантактаў да таго, як сітуацыя з палітвязнямі не вырашыцца. Калі яны не будуць вызваленыя, то санкцыі будуць пашыраныя. Таталітарныя рэжымы разумеюць толькі рашучыя меры, толькі цвёрдыя і моцныя крокі. Мяккія меры з імі не працуюць. Калі Еўрапейскі Звяз хоча гуляць годную ролю ў сусветнай палітыцы, то ён дожен выкарыстоўваць не толькі мяккую палітыку, але і больш жорсткія меры»,- сказаў Філіп Качмарэк.

Напісаць каментар 48

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках