27 лiстапада 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком

17
Суд над палітвязнем Мікалаем Дзядком

Шклоўскі суд вырашыць, ці адпраўляць зняволенага ў «крытку».

Выязное пасяджэнне суда пачнецца сёння.

Раней палітвязня прызналі «злосным парушальнікам». Пра гэта сайту charter97.org паведаміў Аляксандр Дзядок, бацька Мікалая Дзядка. Паводле яго слоў, палітвязень ніякіх парушэнняў не прызнае.

Нагадаем, раней «злоснымі парушальнікамі» былі прызнаныя палітвязні Зміцер Дашкевіч, Мікалай Статкевіч і Яўген Васьковіч. Усе яны былі накіраваныя ў турмы крытага тыпу.

Мікалай Дзядок быў асуджаны па справе анархістаў разам з Ігарам Аліневічам і Аляксандрам Францкевічам. Іх абвінавацілі ў арганізацыі шэсця каля будынка Мінабароны, нападзе на казіно «Шангры Ла» і ізалятар на Акрэсціна, падпале дзвярэй філіяла «Беларусбанка» і нападзе на расейскую амбасаду.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках