26 лiстапада 2024, aўторак, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Гайдукоў «знайшоўся» ў СІЗА Віцебска

11
Андрэй Гайдукоў «знайшоўся» ў СІЗА Віцебска

Маці падазраванага ў «шпіянажы» навапалачаніна разлічвае сустрэцца з сынам.

- Як заўсёды, інфармацыі ад Андрэя практычна не паступае, - распавяла «Салідарнасці» Вольга Гайдукова, мама падазраванага ў шпіянажы навапалачаніна. - На мінулым тыдні з сынам павінны былі сустрэцца адвакат і следчы, але гэтага не адбылося, таму што ў сераду паведамілі, што Андрэя пераводзяць у Віцебск.

Па словах суразмоўніцы, толькі ў нядзелю яна даведалася, што яе сын этапаваны ў Віцебск.

- Я безвынікова спрабавала датэлефанавацца ў КДБ, і толькі да абеду адвакат паведаміла, што Андрэй знаходзіцца ў Віцебскім СІЗА № 2, - працягвае Вольга Гайдукова. - У панядзелак у судзе будзе разглядацца скарга Андрэя на меру стрымання. А сёння я паеду ў Віцебск, каб разам з адвакатам сустрэцца з сынам.

Нагадаем, Андрэя Гайдукова затрымалі ў Віцебску 8 лістапада. 23-гадовага апаратчыка наваполацкага прадпрыемства «Нафтан» вінавацяць у «здрадзе дзяржаве ў форме агентурнай дзейнасці». Паводле афіцыйнай інфармацыі, хлопца затрымалі «падчас закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Як заявілі прадстаўнікі грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», малады чалавек перавозіў частку тыражу газеты «Хартыя'97», прызначанай для распаўсюджвання ў Віцебскай вобласці.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках