27 лiстапада 2024, Серада, 8:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берлін адклікае ваеннага аташэ з Менска

61
Берлін адклікае ваеннага аташэ з Менска

(абноўлена) Нямецкія ўлады пайшлі на гэта з-за масавых парушэнняў праў чалавека ў Беларусі.

Міністр абароны Германіі Томас дэ Мэзьер (Thomas de Maiziére) пасля нарады ў знешнепалітычным ведамстве краіны прыняў рашэнне закрыць штаб ваеннага аташэ пры амбасадзе ФРГ у Менску. Усе супрацоўнікі апарата былі адкліканыя з беларускай сталіцы ў нядзелю, 2 снежня. Па інфармацыі агенцтва dpa, улады Германіі палічылі немагчымым далейшае ваеннае супрацоўніцтва з рэжымам Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі са шматлікімі выпадкамі парушэння праў чалавека ў Беларусі.

Вырашэнню па спыненні місіі ваеннага аташэ ў Менску папярэднічалі дыпламатычныя крокі абедзвюх краін. У верасні 2012 года ўрад Германіі канстатаваў адсутнасць паляпшэння ў Беларусі сітуацыі з палітычным пераследам іншадумцаў і абмежаваў ваеннае супрацоўніцтва. У адказ Менск спыніў кааперацыю з бундэсверам, паведамляе Deutsche Welle.

У дадзены момант дата ад'езду з Менска ваеннага аташэ пры Амбасадзе ФРГ у Менску ўзгадняецца, ваенны дыпламат яшчэ не пакінуў Беларусь.

Створаны ў 1993 годзе апарат ваеннага аташэ амбасады Германіі ў Менску назіраў за працэсамі развіцця і рэфармавання беларускай арміі і яе узаемадзеяннем з узброенымі сіламі іншых дзяржаў і міжнародных структур бяспекі - СНД, НАТА, АБСЕ і ААН. Таксама ён падаваў беларускаму міністэрству абароны інфармацыю па ваенных пытаннях, што тычацца Германіі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках