27 лiстапада 2024, Серада, 5:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме

22
Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай у турме

29 снежня палітвязень Мікалай Статкевіч сустрэўся з жонкай Марынай Адамовіч.

«Гэта быў сапраўдны цуд на Каляды, - кажа Марына Адамовіч. - Першая магчымасць спаткання, пра якую я даведалася сёння раніцай, і праз тры гадзіны была ў Магілёве... Сустрэча доўжылася роўна дзве гадзіны. Я ўбачыла яго другі раз за год, які Мікалай правёў у турме. Праз год яму, нарэшце, быў зменены рэжым утрымання, што і дало права на другое спатканне. Вядома, я не стала чакаць і хвіліны, як толькі пра гэта даведалася. Дарэчы, Мікалай аб пастанове камісіі даведаўся, толькі калі ўбачыў мяне».

Са слоў жонкі, Мікалай Статкевіч абсалютна не змяніўся, піша statkevich.org.

«Ён прасіў перадаць словы падзякі тым, хто яго падтрымлівае, а таксама свой клопат пра мужных маладых хлопцаў, якія коштам сваёй свабоды і здароўя абараняюць свой гонар і гонар нашай краіны. Ён просіць не забываць пра тых, хто сустракае гэтыя святы за кратамі, - распавяла Марына Адамовіч. - А яшчэ быў вельмі ўсцешаны навіной аб шлюбе Настассі Палажанкі і Змітра Дашкевіча, якіх шчыра віншуе і зычыць хуткай сустрэчы на волі. Са слоў Мікалая, Зміцер - самы годны, высакародны і мужны чалавек, і ён вельмі рады павіншаваць іх з Настай».

Нагадаем, Мікалай Статкевіч быў арыштаваны пасля масавай дэманстрацыі пратэсту супраць фальсіфікацый прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года. Тады былі арыштаваныя больш за 700 удзельнікаў акцыі пратэсту, у тым ліку кандыдаты ў прэзідэнты Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Алесь Міхалевіч і сябры іх выбарчых штабоў.

26 траўня 2011 года палітык быў асуджаны судом Партызанскага раёна Менска да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках