28 лiстапада 2024, Чацвер, 4:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы па нафце праваленыя

64
Перамовы па нафце праваленыя

Мінэнерга РФ пацвярджае: дамоўленасці з Беларуссю па нафце няма.

У прэс-службе міністэрства энергетыкі Расеі «Тэлеграфу» пацвердзілі паведамленне аб тым, што на сённяшні дзень пагадненне аб аб'ёмах пастаўкі ў Беларусь расейскай нафты ў 2013 годзе не падпісанае. «На дадзены момант мы не маем якой-небудзь новай інфармацыі па гэтым пытанні», - паведамілі ў прэс-службе.

Пры гэтым у мінэнерга РФ адзначылі, што паведамленне ад 21 снежня аб тым, што яшчэ няма дамоўленасці аб пастаўках 23 млн тон расейскай нафты ў Беларусь у наступным годзе, прэс-служба рассылала па сваіх каналах, а на сайце мінэнерга Расеі яго цяпер няма.

Раней міністэрства энергетыкі Расеі ў першапачаткова апублікаванай (21 снежня) на сайце міністэрства заяве паведаміла, што агучаная Аляксандрам Лукашэнкам інфармацыя аб дасягненні дамоўленасці аб пастаўках 23 млн тон нафты ў Беларусь у 2013 годзе не адпавядае рэчаіснасці.

Паводле заявы, прапанова Расеі аб пастаўцы ў Беларусь 18,5 млн тон нафты ў наступным годзе застаецца ў сіле.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках