26 лiстапада 2024, aўторак, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Саюзкалій» адмяняецца?

27
«Саюзкалій» адмяняецца?

Стварэнне сумеснай кампаніі, якое планавалася да пачатку 2013 года, пад пытаннем.

Беларускія ўлады не прынялі канчатковага рашэння аб стварэнні беларуска-расейскай калійнай кампаніі «Саюзкалій», якая будзе гандляваць на сусветных рынках прадукцыяй ААТ «Беларуськалій» і ААТ «Уралкалій», паведаміла агенцтву «Прайм» крыніца ў органах дзяржкіравання Беларусі.

Раней планавалася, што «Саюзкалій» будзе створаны да пачатку 2013 года і паўнавартасна запрацуе ў другой палове 2013 года. Кампанію планавалася зарэгістраваць у Швейцарыі. Як заяўляў беларускі бок, статутны капітал «Саюзкалія» сфарміруюць «Беларуськалій» і «Уралкалій» у прапорцыі 50 на 50.

«Рашэнне па «Саюзкалію» пакуль не прынята. Па-ранейшаму ёсць прыхільнікі і праціўнікі стварэння такой структуры, у кожнага з іх - свае аргументы. Але ў цэлым пазіцыя не вызначаная - пакуль беларускі бок не бачыць у стварэнні новай структуры асаблівай неабходнасці», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, яму невядома пра тэрміны прыняцця рашэння па гэтаму пытанню.

Суразмоўца нагадаў, што ўстаноўчыя дакументы па стварэнні «Саюзкалія» былі падрыхтаваныя да канца жніўня. Бакам заставалася ўзгадніць два пытанні: размеркаванне аб'ёмаў продажаў калійных угнаенняў на знешніх рынках і фарміраванне формулы кошту на калійныя ўгнаенні.

Згодна з падрыхтаванымі дакументамі, мяркуецца, што «Саюзкалій» будзе працаваць на тых жа прынцыпах, што і ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК), - усё экспартныя продажы будуць ажыццяўляцца праз «Саюзкалій», а долі «Уралкалія» і «Беларуськалія» ў продажах будуць залежаць ад патэнцыйных вытворчых магутнасцяў кожнага з прадпрыемстваў.

«Беларуськалій» і «Уралкалій» пры стварэнні БКК падпісалі пагадненне, у адпаведнасці з якім экспартныя квоты паміж акцыянерамі размяркоўваюцца зыходзячы з іх вытворчых магутнасцяў. Згодна з такім падыходам, на пачатковым этапе доля «Беларуськалія» складала каля 60%, «Уралкалія» - 40%.

Аднак пасля аб'яднання «Уралкалія» з «Сільвінітам» максімальныя вытворчыя магутнасці «Уралкалія» выраслі ў 2012 годзе да 12,5 мільёнаў тон, «Беларуськалія» - склалі 10,3 мільёна тон. Адпаведна экспартная квота расейскага боку склала 52,5%, беларускага - 47,5%. У верасні бягучага года бакі дамовіліся павялічыць беларускую долю ў экспарце калійных угнаенняў праз БКК да 49,15%, а расейскую - знізіць да 50,85%.

ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» - эксклюзіўны пастаўшчык калійных угнаенняў вытворчасці «Беларуськалія» і «Уралкалія» на замежныя рынкі. БКК створана ў 2005 годзе. Акцыянерамі кампаніі з'яўляюцца «Беларуськалій» (45%), Беларуская чыгунка (5%) і «Уралкалій» (50%). БКК з'яўляецца найбуйнейшым пастаўшчыком на сусветным рынку экспарту калійных угнаенняў.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках