27 лiстапада 2024, Серада, 5:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Радзіна: «Трэба пісаць пра палітвязняў кожны дзень»

24

Новая стужка з серыі «Хроніка суднага часу» была выкладзеная ў інтэрнэце.

Фільм прысвечаны рэдактару сайта charter97.org, палітрэпрэсаванай журналістцы Наталлі Радзінай, якая цяпер вымушаная працаваць у эміграцыі.

Наталля Радзіна неаднаразова падвяргалася арыштам з-за сваёй прафесійнай дзейнасці. 16 сакавіка 2010 г. падчас ператрусу ў офісе сайта charter97.org была збітая супрацоўнікамі сілавых структур у цывільным. У ноч з 19 на 20 снежня 2010 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў, была затрыманая ў рэдакцыі і каля двух месяцаў утрымлівалася ў СІЗА КДБ. У канцы снежня ёй было прад'яўленае абвінавачванне па крымінальнай справе, узбуджанай следчым упраўленнем папярэдняга расследавання ГУУС Менгарвыканкама па чч. 1 і 2 арт. 293 КК (масавыя беспарадкі), паводле якога Радзінай пагражала зняволенне да 15 гадоў. 28 студзеня мера стрымання была змененая на падпіску аб нявыездзе. З 30 студзеня была прымусова накіраваная ў Кобрын, пе месцы рэгістрацыі. 1 красавіка 2011 года таемна з'ехала з краіны. Аднавіла працу сайта ў эміграцыі, спачатку ў Вільні, затым у Варшаве.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках