27 лiстапада 2024, Серада, 7:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар загадаў працаваць як у «ваенны час»: у 3-4 змены

284
Дыктатар загадаў працаваць як у «ваенны час»: у 3-4 змены

У Віцебску дыктатар абрынуўся з крытыкай на будаўнікоў.

Падчас наведвання ААТ «Віцебскдрэў» кіраўнік запатрабаваў жорсткага выканання ўстаноўленых тэрмінаў рэканструкцыі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, паведамляе «Інтэрфакс».

«Вы павінны працаваць, як у ваенны час. Не дай Бог будаўнікі сарвуць тэрміны - мала не здасца. Прыйшоў час напружвацца», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Спасылаючыся на атрыманую інфармацыю, кіраўнік адзначыў, што адной з галоўных прычын зацягвання тэрмінаў мадэрнізацыі ААТ «Віцебскдрэў» стала нездавальняючая праца будаўнікоў.

«Яны павінны былі ў вас круціцца тут, хай працуюць у тры-чатыры змены», - сказаў Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што ўстаноўленыя тэрміны рэканструкцыі прадпрыемстваў дрэваапрацоўчай галіны больш пераносіцца не будуць, нагадаўшы аб выдадзеным нядаўна дэкрэце аб дадатковых мерах па мадэрнізацыі галіны. «Мне прыйшлося ўзяць на сябе адказнасць і падпісаць дэкрэт, за што мяне малоцяць, пачынаючы ад Амэрыкі і заканчваючы Расеяй», - заявіў кіраўнік.

Напісаць каментар 284

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках