27 лiстапада 2024, Серада, 1:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Джон Маккейн: Акт Магніцкага звядзе Пуціна з розуму

112
Джон Маккейн: Акт Магніцкага звядзе Пуціна з розуму

Расея становіцца такой жа закрытай дыктатурай, як і Беларусь.

Арганізацыя ў падтрымку дэмакратыі Міжнародны рэспубліканскі інстытут (МРІ), якая фінансуецца амерыканскімі падаткаплацельшчыкамі, вырашыла спыніць працу ў Расеі. Гэта адбылося ў сувязі з суровымі ўмовамі, створанымі новым расейскім законам, які абмяжоўвае дзейнасць НКА ў краіне, піша амерыканскае выданне Foreign Policy (пераклад - inosmi.ru).

Гэты крок - толькі самы апошні знак цярпімасці Крамля ў адносінах да таго, што ён успрымае як замежнае ўмяшанне прыкладна праз год пасля таго, як дзесяткі тысяч людзей прайшлі па вуліцах Масквы ў дэманстрацыях супраць праўлення прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.

«Яны (персанал інстытута) павінны з'ехаць з-за ўмоў працы... Расейцы кажуць, што да любой арганізацыі, якая працуе пры фінансаванні з боку ЗША, прымяняюцца разнастайныя абмежаванні», - заявіў старшыня інстытута, сенатар-рэспубліканец Джон Маккейн.

Па словах Маккейна, паводзіны расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна ў апошнія месяцы не былі рацыянальнымі. На мінулым тыдні ён раскрытыкаваў дзяржсакратара Хілары Клінтан, назваўшы яе заўвагі з нагоды таго, што расейскі прэзідэнт хоча зноўку «саветызаваць» Усходнюю і Цэнтральную Еўропу, «лухтой».

«Я думаю, што Пуцін паводзіць сябе некалькі хаатычна ў многіх пытаннях», - сказаў Маккейн. Ён дадаў, што новы «закон Магніцкага», накіраваны супраць парушальнікаў правоў чалавека ў Расеі і ўжо прыняты кангрэсам, яшчэ больш раззлуе Пуціна і выкліча некаторыя меры ў адказ. Законопрокт быў названы ў гонар расейскага юрыста Сяргея Магніцкага, які змагаўся з карупцыяй і памёр у турме пасля меркаваных здзекаў з боку расейскіх афіцыйных асоб.

«Паверце, пасля таго, як прэзідэнт падпіша закон Магніцкага, Пуцін цалкам выйдзе з сябе. Ён сыдзе з розуму», - сказаў Маккейн.

Прэзідэнт МРІ Лорн Кранер (Lorne Craner) праінфармаваў кіраўніцтва інстытута аб рашэнні аб сыходзе з Расеі падчас сустрэчы савета дырэктараў арганізацыі ў сераду ў Вашынгтоне. Новыя законы па НКА могуць дазволіць абвінаваціць расейцаў, якія працуюць на НКА, якія фінансуюцца з-за мяжы, у дзяржздрадзе, а таксама прымушаюць замежныя некамерцыйныя арганізацыі рэгістраваць сваіх супрацоўнікаў як «замежных агентаў».

МРІ цяпер будзе працаваць па пытаннях грамадзянскай супольнасці ў Расеі з новага офіса ў Еўропе. Ужо вядзецца абмеркаванне з нагоды вядзення расейскай дзейнасці арганізацыі з офіса ў Варшаве.

«З прыняццем новага закона аб НКА і расейскага імкнення гэты закон выконваць МРІ становіцца цалкам немагчыма працаваць, знаходзячыся ў Расеі, - сказаў The Cable член савета дырэктараў арганізацыі. - Расея цяпер далучаецца да такой цалкам закрытай дыктатуры, як Беларусь, і дэмакратычныя трэнінгі ў такіх умовах можна праводзіць толькі ў трэціх краінах.

Падобная на МРІ арганізацыя, Нацыянальны дэмакратычны інстытут (НДІ), кіраваная былым амерыканскім дзяржсакратаром Мадлен Олбрайт, спыніла працу большасці сваіх супрацоўнікаў у Расеі і перавяла іх у Літву ў мінулым месяцы. Некаторых расейскіх супрацоўнікаў прыйшлося звольніць, некалькі ўсё яшчэ працуюць у Маскве. Новае размяшчэнне расейскага офіса арганізацыі яшчэ не вызначана.

Гэтыя крокі былі зробленыя пасля расейскага рашэння выправадзіць з краіны Амерыканскае агенцтва па міжнароднаму развіццю і спыніць удзел у у праграме Нанна-Лугара, накіраванае на аказанне Расеі дапамогі ў справе знішчэння зброі масавага паражэння.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках