27 лiстапада 2024, Серада, 10:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспартная пошліна на калій вырасла

4
Экспартная пошліна на калій вырасла

Беларусь павысіла з 75 еўра да 85 еўра за 1 тону экспартную мытную пошліну на калій, які вывозіцца за межы МС у некаторыя краіны.

У прыватнасці, гаворка ідзе аб дзяржавах, з якімі не заключаныя міжнародныя дамовы аб свабодным гандлі. Адпаведнае рашэнне ўладаў зацверджана ўказам № 548 ад 7 снежня 2012 года «ў мэтах аптымізацыі ставак вывазных мытных пошлін на калійныя ўгнаенні», піша АФН.

Пошліна на экспарт калію, у дзяржавы, з якімі Беларусь мае міжнародныя дамовы аб свабодным гандлі, захаваная на ранейшым узроўні - 75 еўра за 1 тону.

Варта адзначыць, што змены ў разлік пошліны ўносяцца не заднім лікам, а з дня публікацыі згаданага ўказу.

Гэта ўжо другое павышэнне пошлін на экспарт калію за апошнія 3 тыдні. Як паведамлялася, сваім указам № 530 ад 22 лістапада 2012 года Лукашэнка заднім чыслом - з 1 студзеня 2012 года - абклаў Беларуськалій «зборам за рэалізацыю выключнага права знешняга гандлю (у частцы экспарту) мінеральнымі або хімічнымі калійнымі ўгнаеннямі».

Памер так званага збору ўстаноўлены ў памеры 279800 рублёў за тону мінеральных або хімічных калійных угнаенняў. Зборам абкладаецца не ўвесь калійны экспарт, а толькі пастаўкі за межы АЭП, вырабленыя ў перыяд з 1 студзеня па 31 ліпеня 2012 года. Такім чынам, сума падатку, які Беларуськалій пералічыць у бюджэт РБ, складзе 680,53 млрд. рублёў, або прыкладна 80 млн. даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках