27 лiстапада 2024, Серада, 3:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзядка перавялі ў магілёўскую «крытку»

4
Дзядка перавялі ў магілёўскую «крытку»

Палітвязень Мікалай Дзядок знаходзіцца ў магілёўскай «крытай» турме.

Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміў бацька Мікалая Дзядка Аляксандр.

«Інфармацыю пра тое, што мой сын знаходзіцца ў Магілёўскай турме, мне пацвердзілі і ў Дэпартаменце пакаранняў, і ў самой турме», - сказаў Аляксандр Дзядок.

Актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок прысуджаны да 4 гадоў зняволення за ўдзел у нападах на шэраг будынкаў у Менску. Сваёй віны не прызнаў. 4 снежня Шклоўскі раённы суд на выязным пасяджэнні пастанавіў накіраваць Мікалая Дзядка ў «крытую» турму. Праваабаронцы Беларусі лічаць асуджэнне Мікалая Дзядка палітычна матываваным.

5 снежня суд Шклоўскага раёна пастанавіў адправіць Мікалая Дзядка ў турму як «злоснага парушальніка рэжыму».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках