27 лiстапада 2024, Серада, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рамана Васільева будуць судзіць за валяр'янку для Леніна

21
Рамана Васільева будуць судзіць за валяр'янку для Леніна

Сёння ў судзе Маскоўскага раёну пачнецца працэс над актывістам «Маладога Фронту».

Актывіста затрымалі супрацоўнікі міліцыі з-за акцыі з абліваннем помніка Леніну на плошчы Незалежнасці валяр'янкай.

Маладафронтаўца затрымалі каля пад'езда яго дома. Як паведамлялася раней, Раман Васільеў накіроўваўся на сустрэчу ў цэнтр горада, але да прызначанага месца не даехаў і сувязь з ім знікла.

Затрыманы раней з-за той жа акцыі Уладзімір Яроменак паведамляў, што чуў размову міліцыянтаў пра тое, што яны выязджаюць затрымліваць Рамана Васільева і Мікалая Дземідзенку.

Як паведаміла сайту charter97.org праваабаронца Анастасія Лойка, Рамана Васільева сёння будуць судзіць у Маскоўскім судзе горада Менска.

Нагадаем, Уладзімір Яроменак быў затрыманы міліцыяй напярэдадні акцыі 7 лістапада, калі маладафронтаўцы збіраліся абліць помнік Леніну валяр'янкай - для таго, каб навакольныя каты «пазначалі» Леніна. Актывіста схапілі побач з помнікам і асудзілі на 15 сутак арышту.

У мінулым годзе актывісты «Маладога фронту» ў гадавіну рэвалюцыі 1917 года закідалі помнік Леніну яйкамі. Беларусь застаецца адзінай краінай на постсавецкай прасторы, якая афіцыйна адзначае дзень бальшавіцкага перавароту ў Расеі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках