27 лiстапада 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўрадэпутат запатрабаваў спыніць ціск на Статкевіча

7
Еўрадэпутат запатрабаваў спыніць ціск на Статкевіча

Марэк Мігальскі накіраваў зварот начальніку турмы № 4 горада Магілёва і начальніку дэпартамента выканання пакаранняў МУС Беларусі.

У ім ён патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча, перадае БелаПАН.

Нагодай для звароту стала інфармацыя пра тое, што адміністрацыя турмы № 4 горада Магілёва, у якой знаходзіцца Статкевіч, імкнецца яго цалкам ізаляваць: яму адмаўляюць у сустрэчы з праваслаўным святаром, карэспандэнцыя блакуецца, пасылкі, газеты і брашуры не даходзяць.

У сваім звароце Марэк Мігальскі падкрэсліў, што такія дзеянні ў дачыненні да Статкевіча ён расцэньвае як наўмыснае імкненне ізаляваць зняволенага ад навакольнага свету, «каб псіхалагічна яго зламаць, пазбавіць яго духоўнай падтрымкі і стварыць уражанне, што пра яго ўсё забыліся і пакінулі на волю лёсу». Еўрадэпутат падкрэсліў, што дзеянні кіраўніцтва турмы з'яўляюцца нічым іншым, як ціскам, катаваннямі і жорсткім абыходжаннем, а, згодна з ратыфікаванай Рэспублікай Беларусь Канвенцыяй супраць катаванняў, усялякія формы катаванняў і жорсткага абыходжання ў турмах недапушчальныя.

Марэк Мігальскі заклікаў спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да Мікалая Статкевіча і праінфармаваць яго, чаму адміністрацыя магілёўскай турмы № 4 ад праваслаўнага Вялікадня і да сённяшняга дня не дазволіла Статкевічу сустрэцца з праваслаўным святаром.

Варта адзначыць, што тыдзень таму офіс еўрадэпутата распачаў кампанію «Свабода x 2» — акцыю салідарнасці з двума беларускімі палітычнымі зняволенымі — Мікалаем Статкевічам і лідарам арганізацыі "Малады фронт" (Чэхія) Зміцерам Дашкевічам.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках