27 лiстапада 2024, Серада, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыгоннае права вяртаецца: звальняцца забароняць

807
Прыгоннае права вяртаецца: звальняцца забароняць

Работнікам дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў, якія мадэрнізуюцца, будзе забаронена звальняцца з працы.

«Падрыхтуйце дэкрэт: да заканчэння мадэрнізацыі і рэканструкцыі гэтых прадпрыемстваў забараняецца звальненне работнікаў. Работнік не можа звольніцца з гэтага прадпрыемства без дазволу кіраўніка», - заявіў Аляксандр Лукашэнка, наведваючы ў пятніцу ААТ «Барысаўдрэў», паведамляе «Інтэрфакс».

«Пусцяць - хай сыходзіць, не адпусцяць - павінен працаваць. За парушэнні - на прымусовыя работы. Звольніўся - на прымусовыя работы, і сюды ж працаваць. А то мы дастукаемся да таго, што заўтра пачнуць хадзіць па Барысаве і Менску з віламі і адзін аднаго калоць», - сказаў прэзідэнт. «Замест таго, каб запусціць вытворчасць і атрымліваць 1 тысячу даляраў у 2015 годзе», - дадаў ён.

«Таму - катэгарычна забараніць ўсякія звальненні з заўтрашняга дня, 1 снежня», - запатрабаваў Лукашэнка.

Разам з тым, ён даручыў пры падрыхтоўцы дэкрэта прадугледзець механізм абскарджання забароны на звальненне. «Скаргі прадугледзець у дэкрэце, таму што розныя бываюць сітуацыі. Канчатковае рашэнне будзе прымаць губернатар», - адзначыў ён. «Але катэгарычна, прынцыпова работнік, службовец і кіраўнік не павінны звальняцца да заканчэння мадэрнізацыі», - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы. Бо, паводле яго слоў, «тыя праекты, якія мы намецілі, - гэта вялізныя грошы, яны сёння па 2-3 гады не працуюць, абсталяванне валяецца пад дахам».

Пры гэтым ён папярэдзіў: «Майце на ўвазе, нас пачнуць яшчэ больш папракаць ў дыктатуры, што мы людзей прымушаем, забараняем людзей звальняць». «Скажу, каб людзі ведалі: вам давядзецца ў першым квартале будучага года на гэтых прадпрыемствах ўсім, каго будзеце тут трымаць, забараніўшы звальненне, давесці зарплату ў памеры 400-500 даляраў», - заявіў А.Лукашэнка, звяртаючыся да кіраўніцтва прадпрыемства. «Тады людзі скажуць: адступіцеся, прэзідэнт прыняў рашэнне, прымусіў тут працаваць, але нармальная заработная плата», - адзначыў кіраўнік дзяржавы. Таму, па яго словах, «так, дысцыпліна жорсткая». «І гэта будзе на ўсіх прадпрыемствах, з вас мы пачынаем», - сказаў прэзідэнт. «Я стаміўся ўсіх угаворваць, бо вінаватыя і рабочыя, і яны павінны адказваць за гэта (за мадэрнізацыю - ІФ), але і плаціць мы ім павінны нармальна», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 807

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках