27 лiстапада 2024, Серада, 7:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белнафтахім» пераводзіць «стрэлкі»

13
«Белнафтахім» пераводзіць «стрэлкі»

Беларусь рапартуе аб выкананні абавязацельстваў па пастаўках у РФ бензіну.

«Канцэрн «Белнафтахім» у поўным аб'ёме выконвае свае абавязацельствы па пастаўцы нафтапрадуктаў у Расейскую Федэрацыю за чацвёрты квартал 2012 года. Расейскім нафтавым кампаніям, якія пастаўляюць нафту на НПЗ Беларусі, таксама прапанавана ажыццяўляць пастаўкі аўтабензінаў на расейскі рынак», - паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе канцэрна.

У прэс-службе адзначылі, што па стане на 26 лістапада 2012 года аб'ём рэалізаваных аўтамабільных бензінаў на расейскі рынак з рэсурсаў нафты на IV квартал склаў 105 тыс. тон.

Усяго Беларускай нафтавай кампаніяй (БНК, беларускі спецэкспарцёр нафтапрадуктаў) былі выстаўлены ў IV квартале 2012 года на таргі на Санкт-Пецярбургскай таварна-сыравіннай біржы і Адзінай гандлёвай пляцоўцы канцэрна «Белнафтахім», а таксама прапанаваны да продажу па прамых дамовах больш за 180 тыс. тон аўтабензінаў.

«На жаль, названыя рэсурсы ў поўным аб'ёме ўдзельнікамі таргоў набыты не былі», - канстатавалі ў канцэрне.

Там падкрэслілі, што «Белнафтахім» зацікаўлены ў прадаўжэнні цеснага супрацоўніцтва з расейскім бокам у галіне паставак нафтавай сыравіны на беларускія НПЗ. «Поўная загрузка іх вытворчых магутнасцей дазволіць арганізацыям працаваць з дастатковай эканамічнай эфектыўнасцю», - адзначыў прадстаўнік прэс-службы.

«Мы гатовыя выканаць умовы, прапанаваныя міністэрствам энергетыкі Расейскай Федэрацыі, па зваротных пастаўках нафтапрадуктаў беларускай вытворчасці. Арганізацыі канцэрна справяцца са сваімі партнёрскімі абавязальніцтвамі ў поўным аб'ёме, прыклаўшы для гэтага ўсе неабходныя намаганні», - дадаў прадстаўнік канцэрна.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках