27 лiстапада 2024, Серада, 10:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпішыся за свабоду

39
Падпішыся за свабоду

Працягваецца збор подпісаў пад зваротам да лідэраў ЕЗ з заклікам дапамагчы вызваленню беларускіх палітвязняў.

Кампанію ініцыяваў дэпутат Еўрапейскага парламента ад Польшчы, Марэк Мігальскі. Раней ён браў шэфства над беларускімі палітвязнямі Зміцерам Бандарэнкам і Сяргеем Каваленкам. Дзякуючы міжнароднаму ціску яны змаглі выйсці на волю.

«Цяпер прыйшоў час аказаць дапамогу наступным вязням сумлення, патрабаваць вызвалення і рэабілітацыі тых, у каго ў сапраўдны момант найбольш цяжкае становішча», - гаворыцца ў звароце на сайце кампаніі.

Яе арганізатары заклікаюць усіх, каму неабыякавы лёс Зміцера Дашкевіча і Мікалая Статкевіча, падпісаць ПЕТЫЦЫЮ да кіраўнікоў дзяржаў-членаў ЕЗ, каб яны нястомна нагадвалі пра тых беларускіх вязняў сумлення, якіх пераследуюць, прыгнятаюць і з якімі жорстка абыходзяцца ў калоніях.

«Мы перакананыя ў тым, што толькі паслядоўныя дзеянні і агульная пазіцыя краін Еўрапейскага звяза могуць прывесці да вызвалення беларускіх палітычных зняволеных», - кажуць ініцыятары кампаніі.

Разам з Марэкам Мігальскім, аўтарамі петыцыі сталі жонка Мікалая Статкевіча, Марына Адамовіч, і нявеста Зміцера Дашкевіча, намеснік старшыні «Маладога Фронту», Наста Палажанка.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках