27 лiстапада 2024, Серада, 3:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Перамовы па нафце праваліліся?

28
Перамовы па нафце праваліліся?

Учора скончыўся чарговы раўнд перамоў аб пастаўках нафты паміж Уладзімірам Сямашкам і Аркадзем Дварковічам.

Мяркуючы па кароткім паведамленні амбасады Беларусі ў Маскве, беларускі і расейскі віцэ-прэм'еры не змаглі прыйсці да кансенсусу, піша TUT.by.

«Уладзімір Сямашка і Аркадзь Дварковіч прадметна разгледзелі стан і перспектывы далейшага ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку нарошчванне беларуска-расейскага ўзаемадзеяння ў паліўна-энергетычнай сферы. Дасягнуты дамоўленасці аб працягу рэгулярных кантактаў на ўзаемнай аснове», сказана ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што ў ходзе перамоў аб умовах пастаўкі нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале 2012-га і ў 2013 годзе Масква прапанавала Менску кампенсаваць расейскаму бюджэту страты ад «растваральнікавага» бізнэсу, якія ацэньваюцца прыкладна ў 1,5 млрд даляраў. Расейскія і беларускія эксперты вельмі сумняваюцца, што Беларусь зможа накіраваць у бюджэт Расеі 1,5 млрд даляраў у якасці кампенсацыі. Хутчэй за ўсё, гаворка пойдзе пра неграшовую форму ўрэгулявання гэтага пытання.

У канцы мінулага тыдня ў Маскве прайшоў першы раўнд перамоў з удзелам першага віцэ-прэм'ера беларускага ўрада Уладзіміра Сямашкі і намесніка міністра эканомікі Анатоля Філонава. Перспектывы паставак энергарэсурсаў у Беларусь абмяркоўваліся і 19 кастрычніка на сустрэчы прэм'ер-міністра Міхаіла Мясніковіча і міністра энергетыкі Расеі Аляксандра Новака ў Менску. У прыватнасці, былі закрануты пытанні паставак расейскай нафты ў Беларусь у чацвёртым квартале. Расея знізіла пастаўкі «чорнага золата» ў нашу краіну на 1,3 млн тон.

Расейскія афіцыйныя асобы неаднаразова выказвалі занепакоенасць той акалічнасцю, што Менск можа экспартаваць нафтапрадукты пад выглядам растваральнікаў з мэтай ухілення ад выплаты экспартных пошлін у бюджэт РФ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках