26 лiстапада 2024, aўторак, 23:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ абвінаваціў апазіцыянера ў працы на ЦВА ЗША?

161
КДБ абвінаваціў апазіцыянера ў працы на ЦВА ЗША?

(абноўлена) КДБ Беларусі выступіў з заявай з нагоды затрымання актывіста БХД.

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі перапыненая супрацьпраўная дзейнасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, які займаўся на заданне замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару.

Згаданы грамадзянін затрыманы супрацоўнікамі КДБ у момант закладкі схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы.

У дачыненні да затрыманага распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт.356 Крымінальнага Кодэкса Рэспублікі Беларусь «Здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці», праводзіцца комплекс аперацыйна-вышуковых і следчых мерапрыемстваў, накіраваных на выяўленне іншых эпізодаў яго супрацьпраўнай дзейнасці. Згаданая асоба змешчаная ў следчы ізалятар КДБ», - гаворыцца ў заяве прэсавай службы КДБ.

Затрыманага актывіста аргкамітэта для стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Андрэя Гайдукова маглі абвінаваціць у здрадзе радзіме праз  жарт аб ЦВА (Цэнтральнае выведнае агенцтва).

«Са слоў сяброў Андрэя Гайдукова, яго маглі абвінаваціць у «супрацоўніцтве або спробе супрацоўніцтва з ЦВА». Прычым, пра «супрацоўніцтва» з ЦВА маладзёны маглі казаць проста жартам. Нейкім чынам тут фігуруе і якісьці праект у рамках «Усходняга партнёрства», - распавяла сайту charter97.org каардынатарка аргкамітэта для стварэння партыі БХД у Віцебскай вобласці Таццяна Севярынец.

З яе слоў, праваабаронцы не спяшаюцца падтрымаць затрыманага актывіста:

«Мы звярталіся да праваабаронцаў, але яны сказалі, што ставяцца да гэтай справы вельмі асцярожна. Ім трэба быць упэўненымі, што яго сапраўды арыштавалі без прычын. А як даведацца, што яго без прычын арыштавалі, калі ён ужо з 8-га лістапада ў «амерыканцы» сядзіць?»

Сайт charter97.org датэлефанаваўся да сябра затрыманага апазіцыянера Антона Паўлава, аднак ён сказаў, што ніколі не чуў ад Андрэя Гайдукова ні пра якое ЦВА.

Нагадаем, наваполацкі актывіст Андрэй Гайдукоў цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ у Менску. Тры дні таму актывіста таемна заарыштавалі, нічога не паведаміўшы сваякам. У кватэры Андрэя Гайдукова быў праведзены ператрус, у яго вынялі кампутар і тэлефон. У Полацку быў арыштаваны яшчэ адзін актывіст БХД Ілля Багданаў, але праз пэўны час яго вызвалілі пад падпіску аб невыдаванні.

Напісаць каментар 161

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках