26 лiстапада 2024, aўторак, 23:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тамара Сідарэнка: Устаноўлена вельмі шырокае вызначэнне тэрарызму

16
Тамара Сідарэнка: Устаноўлена вельмі шырокае вызначэнне тэрарызму

Унесеныя змены ў законы аб барацьбе з тэрарызмам і супрацьдзеянні экстрэмізму зрабілі паняцце тэрарызму ў Беларусі вельмі шырокім.

Такое меркаванне службе інфармацыі «ЕўраБеларусі» выказала эксперт Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend Тамара Сідарэнка.

Згодна са змяненнямі і дапаўненнямі ў законы «Аб барацьбе з тэрарызмам» і «Аб супрацьдзеянні экстрэмізму», які ўступіў у сілу з 12 лістапада, азначэнне паняцця «тэрарызм» істотна мяняецца. Цяпер пад ім маецца на ўвазе «сацыяльна-палітычная крымінальная з'ява, якая ўяўляе сабой ідэалогію і практыку прымянення гвалту ці пагрозы гвалтам для аказання ўздзеяння на прыняцце органамі ўлады рашэнняў, перашкоды палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, правакацыі міжнародных ускладненняў ці вайны, застрашвання насельніцтва, дэстабілізацыі грамадскага парадку».

- Гэта вельмі шырокае паняцце тэрарызму. А калі паняцце шырокае, трактаваць яго можна таксама як заўгодна шырока, - адзначае Тамара Сідарэнка. - Сумна, што ў вызначэнне тэрарызму ўцягнутая ідэалогія, паколькі пад ідэалогію, звязаную нібыта з прапагандай ідэй тэрарызму, можна падвесці ўсё што заўгодна.

Змянілася і паняцце тэрарыстычнай дзейнасці. З уступленнем у сілу новага закона тэрарыстычнай дзейнасцю будзе прызнавацца ўжо не толькі «дзейнасць, якая ўключае арганізацыю, планаванне, падрыхтоўку і ажыццяўленне акта тэрарызму», але і «прапаганда ідэй тэрарызму».

Па словах Тамары Сідарэнка, цяпер будзе цяжэй даказаць, што грамадзянін ставіў мэтай, напрыклад, толькі абараніць свае правы, а не перашкаджаць палітычнай ці іншай грамадскай дзейнасці, правакаваць міжнародныя ўскладненні, палохаць насельніцтва, дэстабілізаваць грамадскі парадак.

- Па сутнасці, любога грамадзяніна, які публічна абмяркоўвае неад'емнае права на абарону сваіх праў і свабод ад улады - маецца на ўвазе права на супраціў - можна прызнаць ідэолагам тэрарызму. А ўслед за ім і арганізацыю, калі чалавек з'яўляецца яе сябрам і выказваўся ў рамках яе дзейнасці. Закон можна трактаваць так, што чалавек прапагандаваў менавіта ідэі тэрарызму, - тлумачыць эксперт Lawtrend.

Новае вызначэнне тэрарызму ў Беларусі істотна пашырыць магчымасці прызнання арганізацый і грамадзян экстрэмісцкімі або тэрарыстычнымі, падсумоўвае Тамара Сідарэнка.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках