Нацбанк зноў пачаў уліваць грошы ў дзяржбанкі
4- 8.10.2012, 13:35
На фоне дэфіцыту рублёвай ліквіднасці Нацбанк упершыню за апошнія 11 месяцаў быў вымушаны аднавіць падтрымку ліквіднасці беларускіх банкаў, уліваючы ў сістэму 2,044 трлн. рублёў.
Па дадзеных рэгулятара, сродкі выдзелены на тэрмін да сямі дзён пад 50% праз ламбардныя крэдыты (799 млрд.) і здзелкі СВОП (1245 млрд.), паведамляе АФН.
Удзельнікі рынка сцвярджаюць, што грошы дасталіся ўсяго двум дзяржаўным банкам - Белінвестбанк і Белаграпрамбанк, а шчодрасць Нацбанка РБ, які запусціў друкавальны станок, тлумачыцца неабходнасцю фарміравання абавязковых рэзерваў (па дэпазітах і г.д...).
Зрэшты, Нацбанк не цалкам задаволіў патрэбнасць дзяржбанкаў у ліквіднасці. Паводле разлікаў дылераў сёння дэфіцыт ліквіднасці складзе каля 1 трлн., і рэгулятару давядзецца зноў запусціць друкавальны станок.