27 лiстапада 2024, Серада, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадстаўніка Беларусі выгналі з пасяджэння ПАСЕ

128
Прадстаўніка Беларусі выгналі з пасяджэння ПАСЕ

У Страсбургу разгарэўся скандал з удзелам прадстаўніка Беларусі.

Прадстаўнік беларускіх улад быў вымушаны пакінуць пасяджэнне палітычнага камітэту Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ) у Страсбургу, на якім разглядалася беларускае пытанне, так як ён не атрымаў спецыяльнага запрашэння.

Інфармацыя пра скандал ў Страсбургу прагучала 4 кастрычніка на брыфінгу ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі, піша БелаПАН.

Карэспандэнт ІТАР-ТАСС папрасіў прэс-сакратара МЗС Андрэя Савіных пракаментаваць рашэнні, прынятыя на пасяджэнні паліткамітэта ПАСЕ ў дачыненні да Беларусі, а таксама скандал з выгнаннем беларускага прадстаўніка з залы пасяджэння.

У адказ Савіных заявіў, што пазіцыя МЗС з гэтай нагоды будзе прадстаўлена пазней.

Спецыяльная рэзалюцыя Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы па сітуацыі ў Беларусі будзе падрыхтавана да студзеня 2013 года. Пра гэта 4 кастрычніка заявіў дакладчык Асамблеі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.

«Праца над дакументам пачнецца ўжо ў лістападзе, - адзначыў Херкель. - Цалкам магчыма, што ў студзені наступнага года даклад будзе гатовы».

Паводле яго слоў, Асамблеі трэба будзе перш за ўсё даць палітычную ацэнку «парламенцкім выбарам» у Беларусі.

«Наш апошні даклад па тэме адносіцца да пачатку 2012 года. Мы шкадуем, што сітуацыя з правамі чалавека і дэмакратыяй за мінулы час толькі пагоршылася ».

«Цяпер у Беларусі 12 палітвязняў, - канстатаваў дакладчык. - Стан здароўя некаторых з іх выклікае асаблівую заклапочанасць».

У адкрытым для прэсы пасяджэнні камітэта ПАСЕ прынялі ўдзел старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак і намеснік кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Валянцін Стэфановіч.

Нагадаем, «парламенцкія выбары» ПАСЕ ацаніла як не адпаведныя міжнародным дэмакратычным стандартам. Варта адзначыць, што Беларусь не з’яўляецца ўдзельнікам Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы (ПАСЕ).

Напісаць каментар 128

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках