27 лiстапада 2024, Серада, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для прафсаюзных актывістаў працы няма

8
Для прафсаюзных актывістаў працы няма

Прафсаюзны актывіст Аляксей Паўлоўскі просіць дырэктара домабудаўнічага камбіната растлумачыць прычыну адмовы яму ў працаўладкаванні.

На думку магілёўскага актывіста незалежнага прафсаюзу РЭП, ён у чарговы раз сутыкнуўся з працоўнай дыскрымінацыяй, піша ПЦ «Вясна».

«21 верасня я па накіраванні ад Магілёўскага цэнтра занятасці пайшоў працаўладкоўвацца на Магілёўскі домабудаўнічы камбінат маляром, аднак там мяне на працу не ўзялі. Спаслаліся на тое, што «калектыў не згодны». Менавіта такі запіс быў зроблены супрацоўніцай аддзела кадраў гэтай арганізацыі Загурскай у лістку накіравання», - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Ён абураны адмовай у прыёме на працу, так як па мерках будаўнікоў Аляксей мае высокі пяты разрад, неаднаразова займаў прызавыя месцы на абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, не злоўжывае алкаголем, і гэтай арганізацыі сапраўды патрэбныя маляры.

«Каб атрымаць нейкі ўцямны адказ на адмову ў працаўладкаванні я звярнуўся з лістом да дырэктара ДСК, каб той адказаў, чаму калектыў арганізацыі «прыняў» такое рашэнне. Я таксама прашу дырэктара даць мне копію пратакола пасяджэння працоўнага калектыву, на якім разглядалася пытанне аб маім працаўладкаванні, так як падазраю, што такога пратаколу наогул няма.

Акрамя таго, я прашу дырэктара ўзяць мяне на працу і добраахвотна выплаціць мне сярэднюю зарплату з моманту адмовы мне ў працаўладкаванні. Усіх вінаватых у праяве працоўнай дыскрымінацыі датычна мяне прашу прыцягнуць да адказнасці», - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Нагадаем, што прафсаюзны актывіст з лютага бягучага года з'яўляецца беспрацоўным. Апошнім месцам працы Аляксея Паўлоўскага была будаўнічая арганізацыя «Прамжылбуд». Там ён адпрацаваў па кантракце адзін год. У сувязі з тым, што ён актыўна змагаўся за паляпшэнне ўмоў працы і выкананне працоўнага заканадаўства, з ім не быў падоўжаны працоўны кантракт.

Праз суд актывіст здолеў адсудзіць каля 12 млн рублёў і дамагчыся змены фармулёўкі ў працоўнай кніжцы, згодна з якой наймальнік скасаваў з ім кантракт у сувязі з парушэннем ім працоўнага заканадаўства.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках