27 лiстапада 2024, Серада, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Расея не пагадзіцца на ўмовы Лукашэнкі

28
Леў Марголін: Расея не пагадзіцца на ўмовы Лукашэнкі

Беларускі кіраўнік хоча атрымаць доступ да расейскіх радовішчаў назаўжды.

Эканаміст Леў Марголін пракаментаваў для «Радыё Свабода» выказванні Аляксандра Лукашэнкі аб прапанове Расеі нафтаперапрацоўчых заводаў у абмен на доступ да расейскіх карысных выкапняў.

«Ёсць адмысловы парадак, згодна з якім расейцы дапускаюць замежныя кампаніі да здабычы нафты і прыроднага газу. Але гэтыя агульныя для ўсіх умовы не задавальняюць Лукашэнку. Ён хоча, каб беларускія кампаніі здабывалі нафту і газ у Расеі на тых жа ўмовах, што і расейскія.

Але, я думаю, расейцы на такі варыянт ніколі не пойдуць. Бо гэтая здзелка - абмен нафтавых заводаў на статус расейскіх рэзідэнтаў - для іх невыгодная. Заводы прадаюцца толькі адзін раз. І яны маюць пэўны кошт. Большы кошт або меншы, але ён плаціцца толькі адзін раз. А калі беларускія кампаніі атрымаюць статус рэзідэнта ў здабычы нафты і газу, то гэта - назаўсёды! Я так думаю, што Лукашэнка разлічвае, што гэта будзе назаўсёды», - сказаў ён.

Нагадаем, падчас прэс-канферэнцыі для расейскіх журналістаў беларускі кіраўнік прапанаваў абмяняць НПЗ на магчымасць здабычы нафты і газу на тэрыторыі РФ.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках