27 лiстапада 2024, Серада, 3:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Рымашэўскі: Заява дыктатара - антынацыянальная

36
Віталь Рымашэўскі: Заява дыктатара - антынацыянальная

Сталін і Ленін - каты беларускага народа, адзначыў палітык.

«Гэта антынацыянальная заява. Сталін і Ленін - каты беларускага народа. Яны знішчылі мільёны беларусаў і грамадзян іншых краін. З-за войнаў, генацыду, расстрэлаў і чыстак», - сказаў у інтэрв'ю charter97.org сустаршыня партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя (БХД) Віталь Рымашэўскі, каментуючы заяву Лукашэнкі аб тым, што да Сталіна і Леніна нельга дрэнна ставіцца.

Па словах палітыка, свядомасць дыктатара і яго атачэння - гэта атавізм. «Свядомасць Лукашэнкі - гэта атавізм. І, на жаль, ва ўладзе шмат людзей з такой свядомасцю. І яны будуць прытрымлівацца прыкладу дзеячаў, якіх узводзяць у куміры - Сталіна і Леніна».

Пакуль злачынствы камуністаў не будуць асуджаныя, у беларусаў не будзе шанцаў на годнае існаванне, лічыць Віталь Рымашэўскі. «Гэта нацыянальная трагедыя, што імёны катаў не названыя, што мільёны расстраляных беларусаў ляжаць у зямлі, а ў некаторых такіх месцах робяць месцы забаў. Пакуль гэта не зменіцца, у беларусаў не будзе шанцаў на годнае існаванне», - сказаў палітык.

Нагадаем, сёння днём пачалася прэс-канферэнцыя беларускага дыктатара для расейскіх рэгіянальных СМІ. У сваім выступе Лукашэнка заявіў, што «да Сталіна нельга дрэнна ставіцца».

«Я далёка адстаў ад Уладзіміра Ільіча і Іосіфа Вісарыёнавіча. Мне да іх яшчэ тупаць і тупаць. Перад імі стаялі такія задачы. Гэта нашы былі кіраўнікі. Ленін стварыў дзяржаву, Сталін яе ўмацаваў», - сказаў дыктатар.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках