27 лiстапада 2024, Серада, 10:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місіі СНД спадабаліся лукашэнкаўскія «выбары»

34
Місіі СНД спадабаліся лукашэнкаўскія «выбары»

«Парламенцкія выбары» у Беларусі нібыта адпавядалі агульнапрызнаным дэмакратычным нормам.

Пра гэта гаворыцца ў размешчанай на сайце Выканкама СНД заяве місіі назіральнікаў ад СНД па выніках назірання за падрыхтоўкай і правядзеннем «выбараў», паведамляе БелТА.

Назіральнікі ад СНД прыйшлі да высновы, што «выбары» адпавядалі агульнапрызнаным дэмакратычным нормам, былі празрыстымі і адкрытымі і забяспечылі свабоднае волевыяўленне грамадзян Рэспублікі Беларусь. Выбары 23 верасня 2012 года праведзены згодна з Канстытуцыяй і Выбарчым кодэксам Рэспублікі Беларусь».

Місія канстатавала, што выбарчая кампанія ў краіне праходзіла арганізавана, у спакойнай абстаноўцы. Органы ўлады і выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў забяспечылі рэалізацыю выбарчых праў грамадзян краіны.

Нагадаем, паводле папярэдняга дакладу Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Парламенцкай асамблеі (ПА) АБСЕ, «выбары» у беларускі «парламент» не былі свабоднымі і бесстароннімі.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках