27 лiстапада 2024, Серада, 7:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэм'ер Турцыі: Гісторыя не даруе Расеі падтрымку дыктатара

55
Прэм'ер Турцыі: Гісторыя не даруе Расеі падтрымку дыктатара

Прэм'ер-міністр Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган заклікаў Расею, Кітай, Іран спыніць аказваць падтрымку сірыйскаму рэжыму.

У сваім вітальным звароце на з'ездзе кіруючай Партыі справядлівасці і развіцця ён заявіў, што «гісторыя ім гэтага не даруе», паведамляе АФН са спасылкай на Radio France Internationale.

Анкара адкрыта падтрымлівае сірыйскіх паўстанцаў і заклікае прэзідэнта Башара Асада сысці ў адстаўку.

Прэм'ер-міністр нагадаў, што Турцыя прыняла на сваёй тэрыторыі больш за 90 тыс. сірыйскіх бежанцаў.

Між тым у эканамічнай сталіцы Сірыі Алепа ў выніку баявых дзеянняў і інтэнсіўнага артабстрэлу разбураны самы старажытны на Блізкім Усходзе рынак, размешчаны ў гістарычным цэнтры горада. Рынак загарэўся ў той час, калі паўстанцы паспрабавалі пранікнуць у зону, кантраляваную сірыйскай арміяй.

Усяго за гэтыя выхадныя ў Сірыі загінулі 118 чалавек.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках