27 лiстапада 2024, Серада, 8:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка даў падатковыя ільготы «значным інвестарам»

3

Лукашэнка сваім указам № 8 ад 5 студзеня 2012 г. вызваліў ад ПДВ імпарт, які паступае ў краіну ў межах рэалізацыі 3-х інвестыцыйных праектаў у Менску.

«Вызваліць ад падатку на дададзеную вартасць тавары - тэхналагічнае абсталяванне, камплектуючыя і запасныя часткі да яго, сыравіну і матэрыялы (далей - тавары), што ўвозяцца на тэрыторыю Рэспублікі Беларусь...», - гаворыццаў дакуменце.

Указ распаўсюджваецца на такія праекты як рэканструкцыя стадыёна «Дынама» (тэрмін рэалізацыі - 2011-2014 гады), будаўніцтва новай клінічнай лякарні ў праектаваным жылым раёне Паўночны (тэрмін рэалізацыі - 2011-2016 гады), рэканструкцыя будынка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я. Купалы па вул.Энгельса, 7 (тэрмін рэалізацыі - 2010-2012 гады).

Варта адзначыць, што падатковая ільгота заднім лікам распаўсюджваецца на ўжо ўвезеныя ў РБ тавары ў межах названых праектаў, піша АФН.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках