Карэспандэнтку «Радыё Рацыя» выклікалі ў КДБ
1- 30.01.2012, 9:28
Выклік у КДБ Гражына Шалкевіч, якая працуе карэспандэнткай «Радыё Рацыя» ў Гродне, звязвае не толькі з працай на радыё, але і з актыўнай дзейнасцю ў апазіцыйным Саюзе палякаў.
Па словах Шалкевіч, яна ў апошні часам часта выязджала з кіраўніцтвам непрызнанага ўладамі Саюза палякаў на сустрэчы з сябрами арганізацыі ў розныя раёны Гродзеншчыны.
Хоць канкрэтных прычын выкліку ў КДБ Шалкевіч не ведае, але збіраецца ісці туды з адвакатам, паведамляе «Радыё Свабода».