Польскі Сейм вылучыць Бяляцкага на Нобэлеўскую прэмію міру
8- 26.01.2012, 15:05
На пятніцу запланаваная прэзентацыя афіцыйнай заявы дэпутатаў польскага Сейма па вылучэнні на Нобелеўскую прэмію міру беларускага праваабаронца Алеся Бяляцкага.
Подпісы пад заявай паставілі не толькі дэпутаты польскага парламента, але і яшчэ 27 краін-удзельніц Рады Еўропы, перадае «Радыё Свабода».
«Гэтая ідэя спадабалася калегам-дэпутатам і яны падчас апошняй сесіі ПАРЕ ў Страсбургу ахвотна пад ёй падпісваліся», - заявіў напярэдадні дэпутат Анджэй Галіцкі, кіраўнік польскай дэлегацыі ў ПАРЕ.
Па ягоных словах, у Польшчы «вялікі доўг» ў справе Бяляцкага і таму яна павінная заплаціць яго хоць бы такім чынам.
«Некалі еўрапейскія народы не пакінулі нас у абдымках рэжыму і тады жонка зняволенага Леха Валенсы атрымала Нобелеўскую прэмію міру. Гэта было прыгожа і сімвалічна, мабілізавала нас на барацьбу», - падкрэсліў польскі парламентарый.
Анджэй Галіцкі паведаміў таксама, што размаўляў аб падтрымцы кандыдатуры Бяляцкага з Лехам Валенсам, на «падтрымку якога можна разлічваць».