2 лiстапада 2024, Субота, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягланд: Смяротнае пакаранне ў Беларусі ставіць яе па-за еўрапейскім кантэкстам

7
Ягланд: Смяротнае пакаранне ў Беларусі ставіць яе па-за еўрапейскім кантэкстам

25 студзеня генеральны сакратар Рады Еўропы Тарб'ёрн Ягланд заклікаў беларускія ўлады не прыводзіць у выкананне смяротныя прысуды Канавалаву і Кавалёву.

На думку Ягланда, у справах меркаваных тэрарыстаў «няма яснасці», а «наступствы смяротнага пакарання незваротныя», піша БелаПАН.

«Наяўнасць у Беларусі смяротнага пакарання не дазваляе ёй мець які-небудзь статус у межах РЕ», - адзначыў генеральны сакратар. Нагадаем, адмена ці мараторый на смяротнае пакаранне з'яўляецца асноўнай умовай вяртання Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.

Палітык падкрэсліў, што для ўступлення ў Раду Еўропы Беларусі таксама неабходна вызваліць арыштаваных кандыдатаў у прэзідэнты і праваабаронца Алеся Бяляцкага.

«Для зняволення Бяляцкага няма прававых падставаў», - упэўнены Тарб'ёрн Ягланд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках