26 лiстапада 2024, aўторак, 21:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць у Страсбургу

Сітуацыю ў Беларусі абмяркуюць у Страсбургу

Беларускае пытанне ўваходзіць у парадак дня зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы (ПАРЕ), якая адкрываецца сёння ў Страсбургу.

Чакаецца, што перад дэпутатамі ПАРЕ выступяць прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран, прэзідэнт Фінляндыі Тар'і Халанен, намеснік генеральнага сакратара ААН Мішэль Бачэлет, генеральны дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава, брытанскі міністр па справах Еўропы Дэвід Лідынгтан, міністр замежных спраў Грузіі Грыгол Вашадзэ. На сесіі адбудзецца абранне новага прэзідэнта ПАРЕ і камісара Рады Еўропы па правах чалавека.

Беларускае пытанне плануецца абмеркаваць 25 студзеня. Перад парламентарыямі Рады Еўропы выступіць са справаздачай дакладчык ПАРЕ па сітуацыі ў Беларусі Андрэс Херкель. Будзе таксама прадстаўлены даклад прадстаўніцы камітэта ПАРЕ па юрыдычных пытаннях і правах чалавека, нямецкага дэпутата Марылуізэ Бэк.

Як раней паведамляў БелаПАН, даклад Хэркеля і праект рэзалюцыі, якія будуць вынесеныя на галасаванне, абмяркоўваліся 15 снежня на паседжанні палітычнага камітэта ПАРЕ.

Камітэт выказаў глыбокую занепакоенасць пагаршэннем сітуацыяй з правамі чалавека, а таксама грамадзянскімі і палітычнымі правамі ў Беларусі. На думку камітэта, санкцыі Еўразвяза ў дачыненні да афіцыйнага Менска павінныя захоўвацца і нават ўзмацняцца да тых часоў, пакуль не будуць вызваленыя палітвязні, не спыніцца ціск і пераслед палітычнай апазіцыі, незалежных СМІ і праваабаронцаў.

Прапануецца не аднаўляць кантакты ПАРЕ з беларускімі ўладамі на высокім узроўні да ўвядзення ў Беларусі мараторыя на смяротнае пакаранне. Да гэтага ж моманту павінная заставацца замарожанай і заяўка Беларусі на вяртанне Нацыянальнаму сходу статусу спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ.

Пры гэтым палітычны камітэт ПАРЕ лічыць неабходным узмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці, незалежных СМІ і дэмакратычных сіл Беларусі.

Варта адзначыць, што Беларусь - адзіная еўрапейская краіна, якаяне ўваходзіць у Раду Еўропы. Статус спецыяльнага запрошанага ў ПАРЕ беларускі парламент страціў 13 студзеня 1997 года ў сувязі з грубымі парушэннямі правоў чалавека ў краіне.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках