27 лiстапада 2024, Серада, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Human Rights Watch: Узровень рэпрэсій у Беларусі - беспрэцэдэнтны

7
Human Rights Watch: Узровень рэпрэсій у Беларусі - беспрэцэдэнтны

22 студзеня міжнародная праваабарончая арганізацыя Human Rights Watch апублікавала штогадовую справаздачу аб правах чалавека ў свеце.

Прэзідэнцкія выбары ў Беларусі 19 снежня 2010 года былі несапраўднымі і разбілі надзеі на дэмакратычны прагрэс у гэтай краіне, гаворыцца ў справаздачы са спасылкай на экспертнае заключэнне Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе, перадае «Радыё Свабода».

У паслявыбарчым месяцы ўлады пачалі кампанію ціску супраць праваабаронцаў, палітычных актывістаў, журналістаў і адвакатаў. Жорсткія абмежаванні супраць свабоды аб'яднанняў, сходаў і прэсы застаюцца ў сіле, а ўзровень рэпрэсій - беспрэцэдэнтны, падсумоўвае справаздача леташнія падзеі ў краіне.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках