27 лiстапада 2024, Серада, 10:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На страйкуючы «Граніт» арганізавалі прапаганда-тур

10

У ім ўдзельнічалі журналісты дзяржаўных рэгіянальных і абласных СМІ.

Як паведамляе «Еўрарадыё», на сустрэчы з імі кіраўнікі заводу распавялі пра «цудоўныя» умовах працы і самыя вялікія ў галіне сярэднія заробкі. Акрамя таго, журналістаў запэўнівалі, што на прадпрыемстве не ствараецца ніякіх перашкодаў для працы актывістаў незалежнага прафсаюза.

Нагадаем, што ў канцы мінулага года каля 200 супрацоўнікаў мікашэвіцкага «Граніту» выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу і заснавалі незалежную арганізацыю.

Ужо на пачатку студзеня старшыня Брэсцкага аблвыканкама Канстанцін Сумар правёў нараду на «Граніце», падчас якой запатрабаваў адхіліць ад пасады гендырэктара прадпрыемства і заявіў, што ніякіх незалежных прафсаюзаў там не будзе.

На дадзеным этапе сітуацыя на прадпрыемстве па-ранейшаму нявызначаная: сем'ям пратэстоўцаў пагражаюць, адміністрацыя піша заявы на звальненне, і, падобна, што канфлікт ў самым разгары.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках