FEMEN: «Сушыце клюшкі, ЧС па хакеі ў Беларусі не будзе»
91- 19.01.2012, 14:31
Да патрабаванняў перанесці правядзенне ЧС па хакеі з Беларусі ў любую краіну, дзе паважаюцца правоў чалавека, далучыліся актывісткі ўкраінскага руху FEMEN.
«Мы пачынаем маштабную кампанію «Сушыце клюшкі». Падрабязнасці мы пакультрымаем у тайне, але гэта будзе магутна, гэта будзе нязручна і балюча для беларускіх чыноўнікаў. Мы зробім усё, каб сусветная грамадскасць ведала, што адбываецца ў Беларусі. Ніякага чэмпіянату свету па хакеі ў Беларусі не будзе», -з аявіла БелаПАН кіраўніца руху Ганна Гуцол.
Каментуючы пастанову Ельскага РАУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факце інцыдэнту з актывісткамі ўкраінскага руху FEMEN, Гуцол сказала: «Мы не здзіўленыя. Упэўненыя, што належнага расследавання не праводзілася. З нашымі дзяўчатамі не звязваліся, прадаставіць медыцынскія заключэнні па аглядзе, якія праходзілі дзяўчыны, нас таксама не прасілі. Гэта ўсё пацвярджае, што нашых дзяўчат выкрадалі спецслужбы, а міліцыя проста прыкрыла сваіх».