27 лiстапада 2024, Серада, 5:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк павінен банкірам амаль $4 мільярды

7

Чыстая валютная запазычанасць Нацбанка перад беларускімі банкамі на 1 студзеня склала $3865,9 млн., то бок павялічылася на 15% за мінулы год.

У той жа час у снежні яна знізілася на 15,4 млн. (0,4%), паведамляецца ў статыстычнай справаздачы НБ РБ, піша АФН.

Як паведамлялася, ужо ў студзені бягучага года рэгулятару трэба будзе частко вапагасіць валютны доўг на суму ў $949,5 млн.,

Варта адзначыць, што чыстая рублёвая запазычанасць Нацыянальнага банка перад беларускімі банкамі на 1 студзеня 2012 года склала Br6253,7 млн. Нагадаем, што на 1 студзеня 2011 года наадварот, беларускія банкі мелі чыстую запазычанасць перад рэгулятарам ў памеры Br19122, 1 млрд., якая знізілася да Br8638,7 на 1 снежня 2011 года. Такім чынам, за снежань чыстыя патрабаванні банкаў да Нацыянальнага банку выраслі на Br14892,4 млрд.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках