27 лiстапада 2024, Серада, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Статкевіч у карцары

9
Мікалай Статкевіч у карцары

Адвакат Статкевіча і ягоная жонка прыехалі сёння ў Магілёў, каб дамагчыся сустрэчы з палітвязнем.

Прыблізна ў 11.20 яны ўвайшлі ў будынак Магілёўскай выпраўденчай установы «Турма № 4», куды Мікалай Статкевіч быў этапаваны 14 студзеня са Шклоўскай калоніі № 17, перадае «Радыё Свабода».

Праз гадзіну Марына Адамовіч выйшла і паведаміла, што Мікалай Статкевіч знаходзіцца ў штрафным ізалятары турмы. Яго пакаралі 10 суткамі карцара. Марына Адамовіч выказала меркаванне, што Мікалай здзейсніў нешта яшчэ ў Шклоўскай калоніі і цяпер адбывае за гэта пакаранне. Што ён зрабіў, Марына не ведае.

Рэжым у турме нашмат больш жорсткі, чым у калоніі. Статкевічу дазваляецца адно спатканне і 2 перадачы на год. Адвакат Статкевіча да гэтага часу застаецца ў будынку турмы, і Марына Адамовіч спадзяецца, што ён, магчыма, сёння сустрэнецца са Статкевічам.

Нагадаем, 12 студзеня ў шклоўскай калоніі адбыўся суд над Мікалаем Статкевічам. Суддзя Шклоўскага суду Віталь Волкаў задаволіў заяву адміністрацыі калоніі пра пераводзе Мікалая Статкевіча на турэмны рэжым на тры гады як злоснага парушальніка рэжыму.

Былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў зняволення за арганізацыю ў Менску 19 снежня 2010 года акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках