2 лiстапада 2024, Субота, 5:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Еўрапарламенце абмеркавалі сітуацыю з Алесем Бяляцкім (Фота)

2

Дэлегацыя Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) брала ўдзел у паседжанні камітэта па замежных справах Еўрапарламента 12 студзеня.

У прадстаўніка FIDH Жан-Мары Рога (на здымку) быў кароткі выступ у ходзе паседжання. У сваім выступе ён звярнуў увагу ўсіх прысутных на сітуацыю з віцэ-прэзідэнтам FIDH, кіраўніком Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесем Бяляцкім. На знак салідарнасці са сваім калегам ўсе прадстаўнікі дэлегацыі FIDH прыйшлі на паседжанне Еўрапарламента ў футболках з выявай Алеся, піша ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што 12 студзеня ў Брусэлі ў межах паседжання камітэта па замежных справах Еўрапарламента прайшла дыскусія па Беларусі. Сярод іншых удзельнікаў дыскусіі аб значнасці падтрымкі грамадзянскай супольнасці Беларусі казаў у сваім выступе еўракамісар па пытаннях пашырэння Еўрапейскай палітыкі добрасуседства Штэфан Фюле. «Улады павінныя неадкладна вызваліць затрыманых і спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх, калі хочуць пазбегнуць санкцый. Гэта пытанне некалькіх дзён, а не тыдняў», - сказаў еўракамісар. Палітычнае рашэнне Еўразвяза аб санкцыях супраць беларускіх чыноўнікаў павінная быць прынятая 31 студзеня на нарадзе міністраў замежных спраў ЕЗ.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках