27 лiстапада 2024, Серада, 7:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія дэпутаты заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязняў

6
Нямецкія дэпутаты заклікаюць неадкладна вызваліць палітвязняў

Ута Цапф і Франц Цёнэс заклікаюць беларускія ўлады да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў.

Дэпутаты Бундэстагу ад сацыял-дэмакратычнай партыі, старшыня працоўнай групы АБСЕ па Беларусі Ута Цапф і сябар парламенцкага камітэта па міжнародных справах Франц Цёнэс, ён жа апякун палітвязня Мікалая Статкевіча ў межах кампаніі «Шэфства над палітвязнямі» праваабарончай арганізацыі «Libereco - Partnership for Human Rights» лічаць, што Статкевіч асуджаны па надуманых прычынах.

Каментуючы новы прысуд экс-кандыдату ў прэзідэнты ў выглядзе трохгадовага ўзмоцненага рэжыму ва ўмовах крытай турмы, нямецкія палітыкі адзначаюць, што «абвінавачванне аргументаванае недастатковым выпраўленнем і адсутнасцю турэмнага нумару на вопратцы палітвязня... На самой справе, на Статкевіча здзяйсняецца далейшы ціск з-за таго, што ён адмаўляецца прызнаць сваю віну і накіраваць зварот да Лукашэнкі».

Ута Цапф і Франц Цёнэс заклікаюць беларускія ўлады «да неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, а таксама да павагі канстытуцыйных працэдур і забеспячэння асуджаных належнай медыцынскай дапамогай», паведамляе «Радыё Свабода».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках