Франк-Вальтэр Штайнмаер: Прысуд Статкевічу абуральны
8- 12.01.2012, 16:43
Такую заяву ў сувязі з сённяшнім прысудам Мікалаю Статкевічу зрабіў старшыня фракцыі сацыял-дэмакратаў у нямецкім Бундэстагу Франк-Вальтэр Штайнмаер.
Ён назваў прысуд Статкевічу «абуральным і цалкам непрымальным» і дадаў, што «Статкевіч і іншыя асуджаныя апазіцыянеры ў Беларусі сталі ахвярамі ганебнай і свавольнай юстыцыі», перадае «Радыё Свабода».
«Мы не можам дапусціць, каб у цэнтры Еўропы настолькі не паважаліся прынцыпы прававой дзяржавы і дэмакратыі. ЕЗ павінен недвухсэнсоўна заявіць, што мы ні ў якім разе не будзем трываць такія паводзіны. Я настойліва заклікаю Лукашэнку вызваліць палітычных зняволеных і не весці сваю краіну ўглыб еўрапейскай ізаляцыі», - адзначыў кіраўнік фракцыі нямецкіх сацыял-дэмакратаў Франк-Вальтэр Штайнмаер.