27 лiстапада 2024, Серада, 13:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Салідарнасць муляроў: Звольніліся ўсе

113
Салідарнасць муляроў: Звольніліся ўсе

У Магілёве брыгада муляроў праявіла працоўную салідарнасць.

Пасля таго, як стала вядома, што кіраўніцтва будаўнічай арганізацыі «Прамжылбуд» не працягвае працоўны кантракт з муляром Аляксеем Паўлоўскім, уся брыгада ў колькасці 15 чалавек, дзе працаваў Аляксей, падала заявы на скасаванне кантрактаў.

Акрамя гэтага, брыгада ў поўным складзе напісала заявы аб выхадзе з праўладнага прафсаюза, паведамляе ПЦ «Вясна».

Нагадаем, што 4 студзеня адміністрацыя «Прамжылбуд» пісьмова апавясціла Аляксея Паўлоўскага аб нежаданні працягваць з ім працоўны кантракт. З 10 лютага спецыяліст застаецца без працы. На дадзеным прадпрыемстве Аляксей адпрацаваў год і нараканняў па працы не меў.

«Кантракт са мной не працягнулі таму, што я актыўна займаўся адстойваннем працоўных інтарэсаў, бо з'яўляюся актыўным сябрам незалежнага прафсаюза РЭП. Мне вельмі прыемна, што сваімі паводзінамі я дасягнуў аўтарытэту сярод свайго працоўнага калектыву, які ў поўным складзе адрэагаваў на маё звальненне заявамі на скасаванне працоўных кантрактаў. Чакаем, як адрэагуе на гэта наш дырэктар, спадар Балдзенка», - кажа Аляксей Паўлоўскі.

Нагадаем, у канцы снежня 600 працоўных прадпрыемства «Граніт» у Лунінецкім раёне выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу ФПБ і стварылі суполку незалежнага прафсаюзу гарнякоў.

Напісаць каментар 113

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках